Трэба дома бываць часцей...
12 мая, напярэдаднi міжнароднага дня сям'і, навучэнцы i педагогi УА "Мiнскi дзяржаўны абласны лiцэй" наведалi тэатралiзаванае чытанне «Вырай. Чытка.» сельскага рамана Вiкторыi Кляўко.
Гісторыя Марыі Журавель, якая шукала шчасце ў розных месцах, але здабыла яго, вярнуўшыся да вытокаў, у родны вясковы дом.
Рэжысёр Iлья Крук стварыў эмацыйную пастаноўку аб вяртанні дадому, каханнi і памяці.
Чытанне прайшло на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы.