Сустрэча з пісьменнікам

27.04.2026

24 красавіка 2026 года ў ліцэі адбылася творчая сустрэча са Старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Членам праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы, Старшынёй таварыства дружбы «Беларусь-Расія», Заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, з пісьменнікам, паэтам, празаікам, публіцыстам  Міхасём Пазняковым.

Сустрэча з пісьменнікам была прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права.

На ёй прысутнічалі вучні 10-х і 11-х класаў, настаўнікі.

З вялікім  задавальненнем ліцэісты  і настаўнікі ўважліва слухалі пісьменніка, пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю, паглядзелі дакументальны фільм пра Міхаіла Паўлавіча, пачулі вершы, атрымалі адказы на пытанні.

У бібліятэцы ліцэя прадстаўлена юбілейная выстава, прысвечаная 75-годдзю  з дня нараджэння  Міхаіла Паўлавіча Пазнякова. Мастак слова падарыў кнігі, якія падпісаў словамі: «Самае дарагое – мір, радасць, шчасце ў доме! Шануйце ўсё роднае, наша!»

поделиться в: