21 лютага ў Беларусі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Навучэнцы УА "Мiнскi дзяржаўны абласны лiцэй" не сталі выключэннем у адносінах да гэтага свята. Яны наведалі літаратурны музей Максіма Багдановіча.
Напэўна, так асобу Максіма Багдановіча і абазначылі для сябе вучні МДАЛа, якія ў адзін з цудоўных зімовых дзён апынуліся на парозе іншага сусвету - літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
За дзвярыма нас сустрэлі рэчы так ці іначай звязаныя з імем Максіма Адамавіча Багдановіча. Нам давялося дакрануцца позіркамі да шматлікіх друкаваных крыніц, правандраваць ад Мінска да Ялты.
Прыемна было заўважыць экспанаты, якія датычыліся і іншых беларускіх дзеячаў, што падкрэсліла моцную іх ўзаемасувязь з маладым пісьменнікам.
Вельмі ўразіла ліцэістаў і аздабленне зал. Арыгінальныя люстры, падобныя на букеты казачных кветак, надоўга застануцца ў памяці дзяцей.