Праз смех — да праўды.
Праз вобраз — да душы.
11 снежня 2025 года ў бібліятэцы ліцэя прайшоў XII сход Кніжнага клуба, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння вядомага драматурга, народнага пісьменніка Беларусі – Андрэя Ягоравіча Макаёнка.
«Я павінен памірыць заклятых ворагаў і пасварыць закадычных сяброў»,- так гаварыў Андрэй Макаёнак.
Яго называлі апосталам беларускай драматургіі. Андрэй Ягоравіч Макаёнак стварыў уласны тэатр, вывеў беларускую драматургію на ўсесаюзную арэну.
На сход Кніжнага клуба прыйшлі вучні 10-х і 11-х класаў, настаўнікі.
Вельмі прыемна было чуць разважанні вучняў пра творы Андрэя Макаёнка. З вялікім задавальненнем ліцэісты дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных творах беларускага драматурга, такіх як «Трыбунал», «Зацюканы апостал».
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Паўлава Ала Баляславаўна, вельмі цікава расказала пра літаратурную спадчыну Андрэя Макаёнка. З яе дапамогай мы больш дакладна разгледзелі канфлікт асобы і грамадства ў трагікамедыі «Зацюканы апостал».
У бібліятэцы ліцэя прадстаўлена юбілейная выстава, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння драматурга.
І сёння п’есы Андрэя Ягоравіча Макаёнка маюць свайго чытача. Тэатры ставяць спектаклі. Ён любіў жыццё, любіў працаваць, любіў змагацца з сатырычнымі персанажамі, якія яму сустракаліся ў жыцці.