Адзiнства народа i слова: святкуем разам!

17.09.2025

17 верасня ў установе адукацыi "Мiнскi дзяржаўны абласны лiцэй" сапраўды ўрачыста і цікава прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці і Дню народнага адзінства.

Запрошаны госць, папулярны беларускі блогер Ілья Шынкарэнка, падзяліўся з навучэнцамі развагамі пра важнасць роднай мовы, гістарычнай памяці і яднання беларускага народа.

Сустрэча была вельмі жывой і карыснай, вучні задавалі шмат пытанняў i разам з госцем спявалi беларускiя песнi.

поделиться в: