19 лютага 2026 года ў бібліятэцы ліцэя прайшоў XIII сход Кніжнага клуба, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння вядомага драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка Беларусі – Івана Паўлавіча Мележа.
Ва ўсіх сваіх справах – літаратурных, грамадскіх, асабістых – Мележ быў чалавекам з вялікай літары. Ён пакінуў у беларускай літаратуры велізарнейшы след. Дзякуючы яго эпахальнай «Палескай хроніцы» мы зараз маем магчымасць пазнаёміцца з унікальным куточкам нашай зямлі – Палессем, з яго гістарычнай мінуўшчынай, спрадвечнымі марамі і жыццёвымі клопатамі тутэйшых жыхароў.
У сваёй біяграфіі шчыра пісаў: «Відаць трэба пісаць перш за ўсё аб тым, што асабліва дорага душы, што яе хвалявала і хвалюе, што стала дарагой часткай тваёй асабістай біяграфіі».
На сход Кніжнага клуба прыйшлі вучні 10-х і 11-х класаў, настаўнікі.
З вялікім задавальненнем ліцэісты дзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаным творы «Людзі на балоце», гаварылі пра жыццёвы і творчы шлях Івана Паўлавіча Мележа.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Лянкевіч Наталля Віктараўна, вельмі цікава расказала пра літаратурную спадчыну пісьменніка.
У бібліятэцы ліцэя прадстаўлена юбілейная выстава, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа.
Пісьменнік усё сваё жыццё не пераставаў змагацца за тыя ідэалы, якія былі яму дарагія, - за родную мову, за адраджэнне беларускага нацыянальнага духу. Ён пакінуў сваю прысутнасць у свеце, у душах людзей.
І сёння мастацкія творы, крытычныя работы Івана Паўлавіча Мележа радуюць чытачоў.